plastic-surgery.by - Таварыства пластычнай, рэканструкцыйнай і эстэтычнай хірургіі
Спадарства!
<description><![CDATA[У лістападзе 2006 году беларускімі ўладамі было зарэгістравана «Таварыства пластычнай, рэканструкцыйнай і эстэтычнай хірургіі” (далей Таварыства).
Сутнасцю чыннасці Таварыства з’яўляецца навуковая і асветніцкая дзейнасць у галіне прапаганды ды развіцця пластычнай, рэканструкцыйнай і эстэтычнай хірургіі. 
Для дасягнення статутных мэтаў Таварыства усталёўвае наступныя задачы:
- спрыянне развіццю пластычнай рэканструкцыйнай ды эстэтычнай хірургіі, як галіны медычнай навукі;
- спрыянне грамадзкаму, прафесійнаму дый навуковаму прызнанню дасягненняў тых калегаў, чыя дзейнасць з’яўляецца унёскам у развіццё пластычнай рэканструкцыйнай ды эстэтычнай хірургіі;
-  папулярызацыя пластычнай рэканструкцыйнай ды эстэтычнай хірургіі;
- спрыянне ворганам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у наладжванні санітарна-асветніцкай работы сярод насельніцтва краіны.
Для развязання ўсталяваных задачаў Таварыства выкарыстоўвае наступныя метады:
- арганізацыя ды наладжванне мерапрыемстваў з мэтай абмену інфармацыяй і ведамі, якія маюць дачыненне да дзейнасці пластычных, рэканструкцыйных ды эстэтычных хірургаў;
- публікацыя інфармацыйных матэрыялаў, якія прысвечаныя тэматыцы захавання  дый аднаўлення анатамічных пабудоў чалавека, праз ужыванне метадаў пластычнай рэканструкцыйнай ды эстэтычнай хірургіі;
- спрыянне міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у асветніцкай працы сярод медыцынскіх работнікаў, у галіне пластычнай рэканструкцыйнай ды эстэтычнай хірургіі, ў межах вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.]]></description>