Спадарства!

У лістападзе 2006 году беларускімі ўладамі было зарэгістравана «Таварыства пластычнай, рэканструкцыйнай і эстэтычнай хірургіі” (далей Таварыства).

Сутнасцю чыннасці Таварыства з’яўляецца навуковая і асветніцкая дзейнасць у галіне прапаганды ды развіцця пластычнай, рэканструкцыйнай і эстэтычнай хірургіі.

Для дасягнення статутных мэтаў Таварыства усталёўвае наступныя задачы:

- спрыянне развіццю пластычнай рэканструкцыйнай ды эстэтычнай хірургіі, як галіны медычнай навукі;

- спрыянне грамадзкаму, прафесійнаму дый навуковаму прызнанню дасягненняў тых калегаў, чыя дзейнасць з’яўляецца унёскам у развіццё пластычнай рэканструкцыйнай ды эстэтычнай хірургіі;

- папулярызацыя пластычнай рэканструкцыйнай ды эстэтычнай хірургіі;

- спрыянне ворганам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у наладжванні санітарна-асветніцкай работы сярод насельніцтва краіны.

Для развязання ўсталяваных задачаў Таварыства выкарыстоўвае наступныя метады:

- арганізацыя ды наладжванне мерапрыемстваў з мэтай абмену інфармацыяй і ведамі, якія маюць дачыненне да дзейнасці пластычных, рэканструкцыйных ды эстэтычных хірургаў;

- публікацыя інфармацыйных матэрыялаў, якія прысвечаныя тэматыцы захавання дый аднаўлення анатамічных пабудоў чалавека, праз ужыванне метадаў пластычнай рэканструкцыйнай ды эстэтычнай хірургіі;

- спрыянне міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у асветніцкай працы сярод медыцынскіх работнікаў, у галіне пластычнай рэканструкцыйнай ды эстэтычнай хірургіі, ў межах вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.








Медицинский вестник